Анонс 19 кастрычніка

16.10.2020 

У панядзелак, 19 кастрычніка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 06:10 – кампазіцыі амерыканскіх кампазітараў-аранжыроўшчыкаў і музыкантаў;
- у 06:10 – песні ў выкананні Сяргея Белікава;
- у 09:00 – Інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – Чацвёртую сюіту для віяланчэлі сола Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – дырэктар дырэкцыі падрыхтоўкі праграм на замежных мовах міжнароднага радыё “Беларусь” Дзмітрый Занеўскі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Вандроўка па Іспаніі”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Іван Бунін і музыка” (да 150-годдзя з дня нараджэння рускага паэта);
- у 15:30 – фрагменты фартэпіяннага цыкла Льва Абеліёвіча “Фрэскі”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і тэлевядучай Ганнай Квілорыя;
- у 17:30 – Канцэрт № 2 для кларнета з аркестрам кампазітара Карла Марыі фон Вэбера;
- у 19:00 – канцэрт з Вялікай залы Белдзяржфілармоніі, які адбыўся ў студзені 2008 годзе ў рамках фестывалю Юрыя Башмета;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Разіну – дачку бедняка (працяг);
- у 21:10 – запісы гурта Depeche Mode;
- у 22:15 – музыку піяніста і кампазітара Нільса Фрамса;
- у 23:30 – Санату для фартэпіяна № 7 Людвіга ван Бетховена.