«Ацыс і Галатэя». Прэм’ера ў Вялікім тэатры Беларусі

22.12.2025 

У межах XV Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму прайшоў паказ спектакля «Ацыс і Галатэя». Гэты барочны шэдэўр у афішы Вялікага з’явіўся ўпершыню. Над гендэлеўскім палатном шчыравала каманда прафесіяналаў: дырыжор Віталь Грышчанка, рэжысёр Наталля Бараноўская, мастак Любоў Сідзельнікава, хормайстар Сяргей Аграновіч, балетмайстар Анастасія Голешава. На прэм’ерны паказ завітала і наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.