- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананнні Джо Дасэна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Карла Марыі фон Вэбера для духавых інструментаў;
- у 06:10 – «Музычны світанак» прапануе песні кампазітара Аркадзя Астроўскага;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю брытанскага кампазітара Томаса Фарнана;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» раскажа пра традыцыйны каравай;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае Сальваторэ Адамо;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з фільма «Да сустрэчы з табой» кампазітара Крэйга Армстранга;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творчасць чэшскага кампазітара Богуслава Марціну;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды»;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: запісы народнага артыста СССР Сяргея Лемешава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: музыка Слайда Хэмптана і яго ансамбля 1960 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава і вядучы навуковы супрацоўнік Музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: неапалітанскія песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: чарговыя старонкі аповесці Валянціна Распуціна «Жыві і памятай»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: харавыя цыклы айчынных аўтараў з рэпертуару акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка амерыкансгака кампазітара XIX стагоддзя Луі Маро Готшалка;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запіс канцэрта народнага артыста Беларусі, піяніста Ігара Алоўнікава з фондаў Белтэлерадыёкампаніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» пра дзяўчынку Паўлінку;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы нямецкага піяніста Крыстафа Эшэнбаха.
У праграме магчымы змены.