- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскай спявачкі Камій;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Франца Ксавера Моцарта;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Лакшмінараяны Субраманіяма;
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» вершы Алеся Жаўрука чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Георгія Свірыдава;
- у 9:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: пласцінка фірмы «Мелодыя» 1977 года «Для вас, жанчыны!»;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені жыцця», прысвечаная творчасці народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч;
- у 10:05 і 16:15 – «Кнігасвет»: знаёмства з літаратурным аб’яднаннем «Акцэнт», прэзентацыя кнігі «Пяцьдзясят адценняў голасу», літаратурны каляндар, іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма «Самая абаяльная і прывабная»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: знаёмства з мастацтвам бісерапляцення;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: «Цыганскія напевы» Пабла Сарасатэ;
- у 11:30 – госць праграмы «Віртуозы» - пісьменнік, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч Уладзімір Гаўрыловіч;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, якія вяртаюць у юнацтва;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб канцэрце «Музыканты жартуюць», які традыцыйна праводзіць 1 красавіка «Музычная гасцёўня»;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: праектаванне аўтамабіляў у лічбавай прасторы;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць санаты для струнных інструментаў Дзітрыха Букстэхудэ, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з вакальным дуэтам «Peaches and Herbs»;
- у 16:15 – «Гасцінец» распавядзе аб веснавых абрадах і песнях Падняпроўя;
- у 18:10 –у праекце «Вечары на канапе» гучаць песні ў выкананні Мусліма Магамаева;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка аперэты Імрэ Кальмана «Фіялка Манмартра». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1983 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Цар-Мядзведзь»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Кэба Кэлаўэя;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа паводле п’есы Педра Кальдэрона «Каханне – не жарты». Пераклад Петруся Макаля, рэжысёры-пастаноўшчыкі: Віктар Скорабагатаў і Валянцін Каралько, музыка Ісака Дунаеўскага. У спектаклі занятыя народны артыст Беларусі Іосіф Матусевіч, заслужаныя артысты нашай краіны Акцябрына Мельдзюкова, Галіна Каралькова, Людміла Пісарава, артысты Аляксандр Кацельнікаў, Пётр Бялевіч, Іван Вашкевіч, Віктар Зубараў, а таксама іншыя артысты коласаўскага тэатра. Год запісу 1987;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю сучаснага амерыканскага кампазітара Марціна Брэсніка.
У праграме магчымы змены
