- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы эстонскага ансамбля званочкаў «Arsis», мексіканскай групы «Sanida gala negro»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: канцэрт арганіста Уладзіміра Неўдаха;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Уладзіміра Скарынкіна;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: фрагменты балетаў Пятра Чайкоўскага «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок»;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, запрашае ў Крычаў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні брытанскага спевака і аўтара песень Міка Хакнела;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» пазнаёміць з мастаком, паэтам і дызайнерам Ірынай Гаспадарскай;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Тэатрасфера» з удзелам драматурга Аляксея Дударава з фондаў Беларускага радыё;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай»: працяг размовы з салісткай Вялікага тэатра Беларусі, заслужанай артысткай нашай краіны Таццянай Траццяк;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – санаты для скрыпкі і віёлы да гамба Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні аркестра «Musica Antiqua Köln», «Джазавыя краявіды» упрыгожаны голасам Кёрціса Мэйфілда ;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» прагучаць бяседныя песні;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Першай сімфоніі Аляксандра Грачанінава;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Эдуард Хіль;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: радыёспектакль «Паненка-сялянка» паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Пушкіна і музыкі Аляксандра Глазунова. Запіс зроблены на Беларусім радыё ў 1987 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку Лені Кравітца «Raise Vibration»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» – твор Леаніда Улашчанкі «Страх»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы саксафаніста Джорджы Олда;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Жаніцьба Бялугіна» паводле аднайменнай п'есы Аляксандра Астроўскага. Пераклад Яўгена Рамановіча, рэжысёр–пастаноўшчык – Яраслаў Громаў, выканаўцы: народныя артысты СССР Лідзія Ржэцкая і Уладзімір Дзядзюшка, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч і Раіса Кашэльнікава, заслужаныя артысты Беларусі Таццяна Аляксеева, Раман Філіпаў, Уладзімір Кудрэвіч, Мацвей Федароўскі, Аляксей Бараноўскі, артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Запіс 1964 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа пра сучаснага шатландскага кампазітара Джэймса Макмілана.
У праграме магчымы змены.
Ілюстрацыя з сайта Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі