8 чэрвеня: госць студыі – пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі і прэм'ера казкі Генадзя Аўласенкі "Вясёлыя гісторі пра Васю Лайдачкіна і яго сяброў"

07.06.2021 

У аўторак, 8 чэрвеня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – спевы Білі Холідэй, запісы джазавага вібрафаніста Гэры Бёртана;
- у 02:00 – музыку балета Марыса Равэля “Дафніс і Хлоя”;
- у 06:10 – мелодыі ў выкананні гурта Smokie;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Антоніа Сальеры, Самюэля Барбера і Іаганеса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – спевы Леаніда Собінава і Ганны Нятрэбка;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Слім Гаярд;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма “Лета з дзіцячай кніжкай”. Госць студыі – пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць англійскай рок-спявачкі Боні Тайлер;
- у 13:30 – “Кругасвет”: Венесуэла і Куба;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Ісака Дунаеўскага, Барыса Макравусава і Юрыя Семянякі з беларускіх фільмаў;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскае поп-трыа Il Volo;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – Восьмую сімфонію Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з першымі старонкі казкі Генадзя Аўласенкі "Вясёлыя гісторыі пра Васю Лайдачкіна і яго сяброў";
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з народнымі артыстамі Беларусі Аляксандрам Ціхановічам і Ядвігай Паплаўскай, песні ў выкананні Нэнсі Сінатры;
- у 17:30 – фрагменты “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – канцэрт хору Collegium Vocale Leipzig і аркестра Merseburger Hofmusik, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” зямлі Бярэзінскай;
- у 22:15 – творчасць аўстрыйскага кампазітара Вольгі Нойвірт;
- у 23:30 – запісы канадскага піяніста Глена Гульда.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.