7 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса; 
- у 06:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: рамансы Сяргея Рахманінава і Пятра Чайкоўскага з рэпертуару Любові Казарноўскай; 
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у перадачы «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Сяргея Грахоўскага; 
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: фрагменты з балета Сяргея Пракоф’ева «Рамэа і Джульета» ў выкананні аркестра Вялікага тэатра СССР; 
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа аб памятных мясцінах Гомеля; 
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы фінскай поп-спявачкі Марыён Рунг; 
- у 10:30 – госця праграмы «Віртуозы» - паэт, пісьменнік, мастак-ілюстратар, фатограф Наталля Алейнікава; 
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: пяты струнны квартэт Аляксандра Глазунова; 
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная жыццю і творчасці народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча; 
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа аб рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра бліжэйшых тыдняў; 
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: музыка, што не старэе; 
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе творы Генры Пёрсела ў выкананні Лонданскага барочнага аркестра, у «Джазавых краявідах» прагучыць альбом «Buck Jump» аркестра «Dirty Dozen Brass Band»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» пазнаёміць з поставымі песнямі;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент «Маленькай арганнай кніжачкі» Іагана Себасцьяна Баха;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» пачуем голас Лідзіі Русланавай; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка камічнай оперы Гаэтана Даніцэці «Любоўны напітак». Запіс зроблены ў 1982 годзе з удзелам салістаў, хору і аркестра Баварскага радыё;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем дыск Лені Кравітца, выпушчаны ў 2024 годзе - «Blue Electric Light»; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: пра паравозіка Ясіка і добрыя справы;
- у 21:10 – «Час на джаз»: сумесная праграма Артура Прайсака і аркестра Каўнта Бэйсі;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Скупы» паводле аднайменнай п’есы Жана Батыста Мальера. Пастаноўка 1953 года, рэжысёр - народны артыст СССР Леанід Рахленка, у ролях: народныя артысты СССР Лідзія Ржэцкая і Глеб Глебаў, народныя артысты Беларусі Зінаіда Браварская і Іван Шаціла, іншыя артысты Купалаўскага тэатра;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з музыкай швейцарскага кампазітара Рудольфа Кельтэрборна. 

У праграме магчымы змены