– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскага спевака і кампазітара Анры Сальвадора;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя санаты Людвіга ван Бетховена;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Іагана Непамука Гумеля;
– у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына»: казка-прыпавесць Оскара Уайльда «Шчаслівы прынц»;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы Алеся Жаўрука;
– у 8:15 – «Наша музыка»: старадаўняя музыка Беларусі ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард» і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай спявачкі Тэйлар Дэйн;
– у 9:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць урыўкі з успамінаў Алены Абразцовай і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца» прысвечана лёсу жанчын на вайне;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм «Масква слязам не верыць»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Віяланчэльная саната Сяргея Пракоф’ева;
– у 11:30 – праграма «Арт-гасцёўня» прапануе знаёмства з заслужаным калектывам нашай краіны Акадэмічным хорам Белтэлерадыёкампаніі;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: другое аддзяленне канцэрта «Хор як лёс», прысвечанага стагоддзю народнага артыста СССР, прафесара Віктара Роўды, запіс 2021 года;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб прэм’еры ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры – мюзікле «Дзяўчаты»;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» вы пачуеце творы для скрыпкі з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха, у «Джазавых краявідах» - запісы групы «The Jackson 5»;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» прагучаць песні Генадзя Гладкова;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка аперэты Імрэ Кальмана «Фіялка Манмартра». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1983 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі квінтэта пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: Радыёкампазіцыя спектакля Педра Кальдэрона «Каханне – не жарты». Пераклад Петруся Макаля, рэжысёры-пастаноўшчыкі: Віктар Скорабагатаў і Валянцін Каралько, музыка Ісака Дунаеўскага. У спектаклі занятыя народны артыст Беларусі Іосіф Матусевіч, заслужаныя артысты нашай краіны Акцябрына Мельдзюкова, Галіна Каралькова, Людміла Пісарава, артысты Аляксандр Кацельнікаў, Пётр Бялевіч, Іван Вашкевіч, Віктар Зубараў, а таксама іншыя артысты коласаўскага тэатра. Год запісу 1987. Прагучыць першая дзея пастаноўкі;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
