7 чэрвеня: госця эфіру – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах

04.06.2021 

У панядзелак, 7 чэрвеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі ў выкананні Стыві Уандэра;
- у 06:10 – песні Дайда;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Пабла Сарасатэ, Ферэнца Ліста, Арама Хачатурана, Іаганеса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі твора Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – праграмныя п’есы Яна Сібеліуса;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Кэба Кэлаўэя;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Аляксандра Дольскага;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма Крэйга Гілеспі “Круэла”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Нікалас Брытэл;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – Трэцюю і Чацвёртую сімфоніі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з народнай артысткай СССР Тамарай Ніжнікавай, літаратурная кампазіцыя з вершамі-прысвячэннямі Якубу Коласу, музыка Іагана Себасцьяна Баха;
- у 17:30 – творы Мікалая Метнера;
- у 19:00 – запісы шведскага дуэта Simbia і швейцарскага ансамбля “Хусіштайн мюзік”, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра майстра Дзве залачоныя дужкі” (частка 2);
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць польскага кампазітара, піяніста Караля Шыманоўскага;
- у 23:30 – п’есы з фартэпіяннага альбома Ісака Альбеніса “Іберыя”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.