– у 00:04 – «Для паўночнікаў» гучаць запісы японскай джазавай піяністкі Кейка Мацуі;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: камерныя п'есы Сяргея Танеева;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фартэпіянныя цыклы Сяргея Рахманінава;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» пазнаёміць з кнігамі протаіерэя Арцемія Уладзімірава;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Хведара Чэрні;
– у 8:15 – «Наша музыка»: творы Мацея Радзівіла і Яна Давіда Голанда;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра» прысвечана стагоддзю з дня нараджэння заслужанага артыста Беларусі, дырыжора Барыса Райскага. Прагучаць запісы з фондаў радыё;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні чэхаславацкага спевака і кампазітара Петра Новака;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: знаёмства з маладым салістам Вялікага тэатра Беларусі Кірылам Панфілавым;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Канцэрт «Памяці анёла» Альбана Берга;
– у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» раскажа пра жыццё і творчасць опернай спявачкі Марыі Калас;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» знаёміць з рэпертуарам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра на бліжэйшы час;
– у 13:00 – «Музычная студыя» прысвечана памяці народнага артыста СССР, прафесара Віктара Роўды;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт барочнага ансамбля «King's Consort», «Джазавыя краявіды» упрыгожаны голасам Элы Фіцджэральд;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фартэпіянныя санаты Мікалая Метнера ў выкананні Яўгена Святланава;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» пазнаёміць з асобай і творчасцю цыганскай актрысы Лялі Чорнай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Руджэра Леанкавала «Паяцы». Гістарычны запіс тэатра «Ла Скала» з Марыяй Калас і Джузэпэ Ды Стэфана ў галоўных ролях;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Вячаслава Адамчыка «Дзень ранняе восені». Чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: фрагменты альбома «Body and Soul» джазавага скрыпача Рэя Нэнса 1969 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «У добры час» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1967.
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены