- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”:музычныя творы Генадзя Гладкова;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць піяніста і кампазітара Джэймі Солсберы;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: творы беларускіх кампаітараў розных пакаленныў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: музыка народнага артыста СССР Арно Бабаджаняна;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка з савецкага тэлевізійнага фільма “Госця з будучыні” кампазітара Яўгена Крылатава;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: фрагменты сюіты Віктара Капыцько “Біблейскія сцэны” у выкананні ансамбля салістаў “Класік-Авангард”;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы нямецкага габаіста Інга Гарыцкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Трэці скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Монці Уотэрса 1975 года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госці студыі – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Апіёк і заслужаны дзеяч мастацтваў нашай краіны Мікалай Апіёк;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы італьянскага габаіста Омара Дзобалі;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: квартэтная музыка Пятра Падкавырава і Мікалая Аладава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы нарвежскай групы “Tiriltunga” і балгарскага акардэяніста Пятра Ралчава;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Залаты птах”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: мазуркі Фрыдэрыка Шапэна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.