4 жніўня: першая частка лірыка-эпічнай паэмы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра"

03.08.2021

Шаноўныя, сераду, 4 жніўня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Тома Джонса;
- у 02:00 – музыка Гектора Берліёза;
- у 06:10 – песні ў выкананні савецкіх артыстаў;
- у 09:00 – мелодыі Валерыя Іванова, Яна Давіда Голанда, Рыгора Пукста, запісы аркестра пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі і Дзяржаўнага канцэртнага аркестра “Няміга”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Муслім Магамаеў, Святлана Данілюк;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Сэма Дэвіса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць Луі Армстранга;
- у 14:05 – песні з кіно на вершы Васіля Лебедзева-Кумача (працяг);
- у 14:15 і 23:00 – першая частка лірыка-эпічнай паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: расійскі кампазітар і піяніст Юніс Абдулаеў;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця праграмы – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Флікоп-Світа;
- у 15:15 – творы Галіны Гарэлавай, Васіля Кандрасюка і Фёдара Пыталева;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык –
“Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з кінарэжысёрам Анатолем Алаем, апавяданне Змітрака Бядулі “У шалашы”;
- у 17:30 – музыка італьянскага кампазітара Алесандра Страдэлы;
- у 19:00 – канцэрт партугальскай спявачкі Аны Моўры;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Дзівосны скарб”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: “Карміна Бурана” Карла Орфа;
- у 23:30 – запісы Сальваторэ Адамо.

У праграме магчымы змены.