4 лютага ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джаз-аркестра Глена Мілера;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мілія Балакірава;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні Даніэля Лавуа;
– у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю нідэрландскага піяніста і кампазітара Арана ван Сельма;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» прысвечана абраду «Калядныя цары»;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні на вершы Роберта Раждзественскага; 
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: уверцюра да оперы Джаакіна Расіні «Папялушка»;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Алены Паповай «Вялікае падарожжа Малышкі», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы і прыкметы, асаблівасці дня, імянннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: камерныя творы ў выкананні беларускага баяніста-віртуоза Уладзіслава Плігаўкі;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эліза Ажэшка «Нізіны», выканаўца – артыстка Ліка Пташук; 
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: запісы славутага тэнара Уладзіслава Пляўко;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі ў выкананні гітарыста Барні Кесэла; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам прысвечаны 105-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;
– у 13:30 – у праграме «З музычнай калекцыі канала “Культура”» спявае Людміла Гурчанка;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца артыст Алег Вінярскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Трэцяя сімфонія Льва Абеліёвіча;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы амерыканскага скрыпача Джошуа Бэла; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: знаёмства з групай «Нарагонія» (Бельгія) і спявачкай Ганнай-Кайсай Ліедэс (Фінляндыя);
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Уладзіміра Ліпскага «Цімох Вохвох»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: санаты Мікалая Метнера ў выкананні піяніста Пола Сцюарта.
У праграме магчымы змены