4 чэрвеня: творчасць нямецкага жывапісца Франца Марка

03/06/2021 

Пятніцу, 4 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Рэя Чарльза;
- у 02:00 – Другая сімфонія Мікалая Мяскоўскага;
- у 06:10 – творчасць айчыннага кампазітара Ізмаіла Капланава;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Марыса Равэля, Антоніа Вівальдзі; запісы Паўла Кухты, хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “Варыяцыі на тэму Паганіні” Іаганеса Брамса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: квінтэт пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госці эфіру – загадчыкі аддзелаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Вольга Пархімовіч і Марыля Барткова;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Чэчыліі Барталі;
- у 14:05 – песні з кінафільмаў у выкананні ансамбля “Песняры”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Фелікс Рош;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць нямецкага жывапісца Франца Марка”;
- у 15:15 – эстрадныя мелодыі ў выкананні аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць беларускага рэжысёра і акцёра Мікалая Трухана;
- у 17:30 – фрагмент Санаты № 3 і Саната № 8 Аляксандра Скрабіна;
- у 19:00 – канцэрт Scottish Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чаму ў кіта вялікі рот”;
- у 22:15 – творы жанчын-кампазітараў ХІХ стагоддзя;
- у 23:30 – запісы групы Bon Jovi.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.