31 студзеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазавага піяніста Біла Эванса; 
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Аляксандра Аляб’ева;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фрагменты балета Пятра Чайкоўскага «Лебядзінае возера»; 
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны блажэннай Валянціне Мінскай;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы Барыса Беляжэнкі; 
– у 8:15 – «Наша музыка» прапануе знаёмства з творчасцю Уладзіміра Алоўнікава; 
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: спявае Марыа Ланца; 
– у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: фрагменты з успамінаў Фёдара Шаляпіна і Айседоры Дункан, музычныя ілюстрацыі да іх; 
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца» раскажа пра мемарыяльны комплекс «Дняпроўскі рубеж»; 
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні Юрыя Антонава з фільма «Беражыце жанчын»; 
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: санаты Антоніа Салера і Джавані Батысты Самарціні;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» пазнаёміць з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Вольгай Цярэнцьевай; 
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя» прапануе расповед пра творчую пару – Мікалая і Галіну Кутас; 
 - у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай»: інтэрв’ю з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Дар’яй Гаражанка;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Musica Antica», «Джазавыя краявіды» упрыгожаны вакалам Білі Холідэй;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны «каралю танга» Аскару Строку; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Джакама Пучыні «Тоска». У галоўных ролях – народныя артысты СССР Тамара Мілашкіна і Зураб Анджапарыдзе. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1967 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джорджа Адамса 1979;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Крутыя вёрсты» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Ліпскага. Гэта дакументальная аповесць расказвае пра лёс Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Запіс 1978 года;
– у 23:10 – з праграмай «Летуценні» адпраўляемся ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены