31 снежня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка 1980-ых ;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: вальсы, полькі і маршы Іагана Штрауса;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: зімовыя песні;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы з каляднай пласцінкі віяланчэліста Хаузера;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа аб традыцыях сустрэчы Новага года;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага; 
– у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: уверцюра да аперэты Іагана Штрауса «Лятучая мыш»;
– у 08:45  – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: анталогія вальсаў і танга;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; 
– у 11:30 – праект «У свеце музыкі» прапануе перанесціся ў Веймар XIX стагоддзя і наведаць дом, дзе жыў Ферэнц Ліст;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: спевы Блосам Дэры; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – пісьменнікі Алена Стэльмах і Міхась Пазнякоў;
- у 13:05 – СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: фрагменты балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок»;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: эстрадныя п’есы і апрацоўкі Юрыя Бяльзацкага – да дня нараджэння кампазітара;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы вакальнай групы «The King Singers» (Вялікабрытанія); 
– у 18:10 – «Культурны год»: агляд знакавых падзей нашай краіны;
- у 19:00 – радыёверсія гала-канцэрта  і цырымоніі ўзнагароджання XIV рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», які адбыўся 14 снежня ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў;
– у 20:30 – «Мэтры ў новым амплуа»: члены журы радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» расказваюць пра сябе;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запіс навагодняга канцэрта Венскага філарманічнага аркестра пад кіраўніцтвам дырыжора Рыкарда Муці.

У праграме магчымы змены