- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскай джазавай спявачкі Эвелін Лентон;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Астара П’яцолы ў выкананні гітарыста Эла дзі Меолы;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі Джорджа Мар’янавіча і ансамбля «АВС» пад кіраўніцтвам Ангела Владкавіча;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю аўстрыйскага кампазітара Уолтэра Мэра;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» запрашае наведаць Брагін;
- у 07:40 і 14:10 – у праграме «Любімыя мелодыі» спявае Том Джонс;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: урыўкі з мюзікла Эндру Лойда Вэбэра «Прывід оперы»;
- у 8:15 – праграма «Духоўная спадчына»: расповед аб княгіні Сафіі Слуцкай;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 9:00 - «На роды лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творчасць Леа Дэліба;
- у 12:10 і 21:10 – праект «Час на джаз»: запісы Артура Прайсака з аркестрам Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі - старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Смірнова;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: першая частка «Фаўст-сімфоніі» Ферэнца Ліста;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Струнны квартэт Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: арыі са старадаўніх опер у выкананні Франчэскі Аспрамонтэ;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: традыцыйныя румынскія танцы ў выкананні трубача Крысці Раскіёра і аркестраў «Лаутары» і «Цыпрыян Парумбеску», а таксама запісы фінскага квартэта «Ma Rouf»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць японскага кампазітара Ясусі Яшыда.
