31 ліпеня - 1 жніўня: “Пігмаліён” па п’есе Бернарда Шоу

30.07.2021 

Сябры, у суботу, 31 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы брытанскага фальклорнага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана;
- у 02:00 – канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – запісы Джорджа Бэнсана;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: “Блакітная крыніца”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Уладзіміра Лісіцына;
- у 08:15 – сімфанічная музыка Аляксандра Глазунова;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: псіхасаматыка (частка 1);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Прыгоды Чыпаліна” паводле Джані Радары (заканчэнне);
- у 11:00 – “Планета “Культура”: асацыяцыя “Беларусь – Калабрыя”;
- у 11:30 – Сёмая сімфонія Франца Шуберта;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: балалаечніца Ганна Аляксандрава;
- у 13:00 – музыка Мікалая Мяскоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага аркестра Les Musiciens du Louvre, а таксама запісы Пэры Кома;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – беларускія народныя песні ў выкананні фальклорнага ансамбля “Крыніцы”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з рэжысёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святланай Навуменка;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Лучана Павароці, Таццяна Кузмінская;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Пётр Лешчанка;
- у 19:00 – опера “Яўген Анегін” Пятра Чайкоўскага (частка 1);
- у 20:30 – апавяданне Уладзіміра Сіўчыкава “Прэзент”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра сяброўства”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Эдзіты П’ехі;
- у 21:30 – першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Пігмаліён” па п’есе Бернарда Шоу (да 165-годдзя драматурга);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Аднарог”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 1 жніўня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы брытанскага ансамбля “Амадэус квартэт”;
- у 06:10 – “Англійскія сюіты” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Уладзіміра Лісіцына (працяг);
- у 08:15 – сімфонію для аркестра з саліруючым альтом “Гарольд у Італіі” Гектора Берліёза;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Незвычайныя прыгоды Віці Бобрыка” паводле Віктара Ткачэнкі, а таксама эвенкійскую народную казку “Сабакі і чалавек” і татарскую казку Абдулы Аліша “Ліса і Аса”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Дагестан;
- у 11:30 – канцэрты Антоніа Вівальдзі “Поры года”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: салістка Марыінскага тэатра Кацярына Семянчук;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі, а таксама запісы Луі Армстранга і Дзюка Элінгтана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з юнай удзельніцай фестывалю “Пятровіца” Арынай Выскварка;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: фабрыка-кухня;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Флікоп-Світа;
- у 17:30 – фрагмент “Маленькай арганнай кніжачкі” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Пётр Лешчанка (працяг);
- у 19:00 – заключныя дзеі оперы Пятра Чайкоўскага “Яўген Анегін”;
- у 20:30 – апавяданне Мірыям Ален Дэфорт “Атрутныя пацеркі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Янку, чорта, павадыра і мядзведзя (частка 1);
- у 21:10 – запісы ВІА “Ялла”;
- у 21:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Пігмаліён” па п’есе Бернарда Шоу (да 165-годдзя драматурга);
- у 23:10 – творы Яніса Ксенакіса.
У праграме магчымы змены.