30 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: саўндтрэк да фільма «Saturday Night Fever»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Лероя Андэрсана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі гурта «Boney M»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы ансамбля «Tre Voci»;
- у 07:20, 13:15 – успомнім самыя цікавыя вандроўкі з праектам «Месца прыцягнення»;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Шакіра; 
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з савецкіх навагодніх фільмаў;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: вакальныя творы ў выкананні малдоўскай вакалісткі Ніны Ермуракі; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Янка Сіпакоў «Зялёны лісток на планеце Зямля». Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны народнай артыстцы СССР Тамары Сіняўскай;
- у 12:10 і 21:10 – праект «Час на джаз» пазнаёміць з музыкай трубача Лі Моргана; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Сустрэча з уладальнікам Гран-пры XIV Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» ансамблем «Фермата» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў;
- у 13:05 - СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: запісы аркестра Густава Брома;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Джэк Лондан «Белы клык», выканаўца – артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: мелодыі з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя Міхаіла Фінберга;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: канцоны і санаты Джавані Габрыэлі; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – герой праграмы «Музычны вечар» - аргенцінскі кампазітар Себасцьян Плано.

У праграме магчымы змены