- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскай фолк-рок-групы «Blackmore’s Night»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Жанны Бічэўскай, Юрыя Візбара і Аляксандра Дольскага;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Раяна Фарыша;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прысвечаны творчасці беларускіх кампазітараў розных пакаленняў;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: дакранёмся да творчасці савецкага паэта-песенніка Ігара Шаферана;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: узгадаем мастацкую стужку-мюзікл «Біндзюжнік і Кароль» рэжысёра Уладзіміра Аленікава;
- у 8:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 9:00 – «На родны лад»: рэлігійныя святы, народныя прыкметы, адметнасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: эстрадныя вакальныя кампазіцыі ў выкананні амерыканскага спевака Фрэнка Сінатры;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Карла Філіпа Стаміца для духавых інструментаў;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Луі Прымы і яго аркестра 1956 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Тозік;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: Канцэрт для фартэпіяна до дыез мінор Франсіса Пуленка;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы французскага віяланчэліста Гацье Капюсона;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы праекта баварскіх музыкантаў «Аlpen Klezmer» і групы «Courly Stryngs» з Эстоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сімфанічная музыка Аляксандра Барадзіна.
У праграме магчымы змены.
