30 лістапада ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы музыканта, спевака і аўтара песень Браяна Фэры і джазавага трубача Крыса Боці; 
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: «Крэйцарава саната» і Сімфонія № 4 Людвіга ван Бетховена; 
– у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» прагучаць паэтычныя радкі Дзмітрыя Марозава; 
– у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: слухаем кампазіцыі Дзмітрыя Шастаковіча; 
– у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, распавядзе аб вызваленні Гомеля; 
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага рок-гурта Electric Light Orchestra; 
– у 10:30 – «Віртуозы»: герой праграмы – ксілафаніст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча Сяргей Шаптуноў;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Сімфоніі «Рэйнскай» № 3 Роберта Шумана; 
– у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: выпуск праграмы з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні», прысвечаны творчасці французскага пісьменніка Праспэра Мэрімэ; 
– у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча; 
– у 12:30 – у перадачы «Натхнёныя музыкай» узгадаем некаторыя пастаноўкі Вялікага тэатра Беларусі; 
– у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў; 
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – тры сімфоніі Ёзэфа Гайдна, у «Джазавых краявідах» чакайце запісы Марлены Шоу 1977 года;
– у 16:15 – у праграме «Гасцінец» пачуеце галасы барталамееўскіх спявачак з Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: «Варыяцыі на тэму Бетховена» для 2-х фартэпіяна Каміля Сен-Санса; 
– у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» слухаем фрагменты з радыёкампазіцыі Аляксея Пакроўскага «Есть одна хорошая песня у соловушки», прысвечанай паэзіі Сяргея Ясеніна. Год запісу – 1989; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: камічная опера Гаэтана Даніцэці «Рыта, альбо Пірацкі трохвугольнік» у выкананні салістаў і аркестра Вялікага тэатра Беларусі;
– у 20:30 – праект «Рок-альбом»: пласцінка Rhapsody ад венгерскага калектыву Omega; 
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Пятра Раманенкі «Непаслухмянае куранятка»; 
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага тэнар-саксафаніста Стэнлі Цёрэнтайна 1962 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля па аднайменнай аповесці Якуба Коласа «На прасторах жыцця» і творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
– у 23:10 – у праграме «Акадэмія гуку» – знаёмства з творчым жыццём Яніса Ксенакіса. 

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by