02.08.2021
У аўторак, 3 жніўня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскай актрысы і спявачкі Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – запісы аўстрыйскага піяніста Альфрэда Брэндля;
- у 06:10 – кампазіцыі ў выкананні ВІА “Весёлые ребята”;
- у 09:00 – мелодыі з “Полацкага сшытка”, “Віленскай табулатуры”, творы Іагана Себасцьяна Баха, Вольфганга Амадэя Моцарта, Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – запісы Марыі Біешу;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Рут Браўн;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс. Да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы Элізы Ажэшка”;
- у 13:05 і 21:10 – песні ў выкананні Тоні Бэнета;
- у 13:30 – “Кругасвет”: Дагестан;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні на вершы Васіля Лебедзева-Кумача;
- у 14:15 і 23:00 – другую частку радыёверсіі спектакля ТЮГа “Экзамен на восень” па аднайменным творы Івана Шамякіна;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Аляксандр Рыбак;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання;
- у 15:15 – струнныя квартэты Сяргея Бельцюкова і Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з казкай Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент праграмы “Крылы” да 120-годдзя паэтэсы Алаізы Пашкевіч (Цёткі), музычныя запісы Мусліма Магамаева;
- у 17:30 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – фартэпіянныя творы Клода Дэбюсі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – творчасць неапалітанскага кампазітара і піяніста Бруна Бавота;
- у 23:30 – Актэт для струнных до мажор Джорджа Энеску.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.