- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы іспанскага гітарыста Франсіска Гарсіа;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя санаты Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся з песнямі, прысвечанымі восені;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з музычным праектам Eluvium;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» раскажа пра абрад заклікання дажджу;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Ніны Бродскай;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма «У пошуках Нэма» кампазітара Томаса Ньюмана;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы Пятра Альхімовіча;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Ян Баршчэўскі, «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях», выканаўца – заслужаны артыст нашай краіны Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прапануе запісы тэнара Юрыя Марусіна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: пачуем, як спявае труба Кліфа Браўна;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства Святлена Немагай;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: мелодыі фільма «Вялікі вальс»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае «Пікавую даму» Аляксандра Пушкіна;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: беларускія народныя песні ў апрацоўках Алены Атрашкевіч;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя санаты Мікалая Метнера і Людвіга ван Бетховена ў выкананні Люка Дэбарга;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы гурта «Cimbaliband» з Венгрыі і дуэт «Жанэт» са Швейцарыі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» распавядзе пра мядзведзя Лапатыча;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: у выкананні піяніста Артура Страхава прагучаць п'есы Марыса Равеля і Аляксандра Скрабіна.
У праграме магчымы змены