3 студзеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка групы «Bani hill band» з Грузіі і трубача Ітамара Барахава (Ізраіль); 
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мікалая Мяскоўскага;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фрагменты опер Жоржа Бізэ; 
– у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра аднаго з падзвіжнікаў XX стагоддзя айца Алексія Мечава;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы Хведара Гурыновіча; 
– у 8:15 – «Наша музыка»: запісы ансамбля народнай музыкі «Бяседа»; 
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: песні, прысвечаныя зіме; 
– у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны тэнара Мікалая Геды і рамансы ў яго выкананні; 
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца», прысвечаная памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, раскажа пра незвычайную сустрэчу ў Шклоўскім гісторыка-краязнаўчым музеі; 
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма «Моцны арэшак 4.0» кампазітара Марка Белтрамі; 
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыя краіны вачыма звычайнага чалавека;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы Генрыха фон Бібера і Іагана Георга Альбрэхтсбергера;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: размова аб прэм’еры барочнай оперы Георга Фрыдрыха Гендэля «Ацыс і Галатэя»; 
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: запіс канцэрта «Бах. Музыка вечнасці» піяністкі Таццяны Старчанка ў сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага; 
 - у 13:00 - «Натхнёныя музыкай»: сустрэча з салісткай Вялікага тэатра Беларусі, народнай артысткай нашай краіны Нінай Шарубінай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Goteborg Baroque» пад кіраўніцтвам Магнуса Кьелсана, «Джазавыя краявіды» - гэта праграма спявачкі Сары Воан з аркестрам Кліфарда Браўна, запісаная ў 1954 годзе;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем голас Нані Брэгвадзэ; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Пятра Чайкоўскага «Чаравічкі» паводле сюжэта аповесці Мікалая Гогаля «Ноч перад Ражаством». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1973 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Дональда Бёрда «The Cat Walk» 1961 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Я буду чакаць» паводле аповесці Алены Васілевіч «У прасторах жыцця». Аўтар  інсцэніроўкі для радыё – Валянціна  Шапавалава, рэжысёр – Ігар  Лапцінскі, у спектаклі занятыя народная артыстка СССР Галіна Макарава, народныя артысты Беларусі Зінаіда Зубкова, Павел Дубашынскі, заслужаныя артысты нашай краіны  Яўгенія  Кавалёва, Уладзімір  Рагаўцоў, артысты Галіна Кухальская, Людміла Барташэвіч, Галіна Малумава. Год запісу 1984;
– у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены