3 снежня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Уітні Х’юстан;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: ансамблевыя творы Іаганеса Брамса;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: запісы групы «Bee Gees»;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю ірландскай скрыпачкі Марэйд Нэсбіт;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра абрад «Жаніцьба коміна»;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні Дзмітрыя Малікава; 
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з балета Яўгена Глебава «Мара»;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: оперныя арыі ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман «Нельга забыць» Уладзіміра Караткевіча чытае артыст Алег Вінярскі; 
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: запісы народнай артысткі СССР Марыі Біешу;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Бінга Кросбі 1957 года; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам прысвечаны духоўным асновам сучаснай культуры і захаванню культурнай спадчыны;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні кампазітара Ігара Крутога;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Аляксандра Навахроста;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка кампазітара і скрыпача XVIII стагоддзя Карла Філіпа Стаміца; 
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы выканаўцаў з Шатландыі і Бельгіі;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Сабака і воўк»;
– у 23:00 – «Музычны вечар» прысвечаны знакамітай аргенцінскай піяністцы Марце Аргерых.

У праграме магчымы змены