3 чэрвеня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні Бары Уайта;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Антаніна Дворжака;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем «Бітлз»;
- у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю расійскага праекта Blurry Lights;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: едзем у Полацк;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Мая Крысталінская;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з Дыснееўскага мультфільма «Бэмбі»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Ёзефа Гайдна;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны творчасці Міхаіла Глінкі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы цыганска-бельгійскага гітарыста і кампазітара Джанга Рэйнхардта і яго ансамбля;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госця студыі – мастачка і педагог Вераніка Віткоўская;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: творы французскага кампазітара Фларана Шміта;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Янка Брыль «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: аранжыроўкі і аўтарскія творы Яўгена Грышмана ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: канцоны і санаты са зборніка Джавані Габрыэлі «Сакральныя сімфоніі»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы амерыканскай гітарысткі Мэры Холварсан.

У праграме магчымы змены.