29 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Фрэда Астэра, Дона Шырлі і Джанга Рэйнхардта; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: звернемся да праграм народнага артыста СССР Давыда Ойстраха; 
- у 6:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Алесандра і Бенедэта Марчэла, Франсуа Куперэна, Жана-Філіпа Рамо; 
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы паэта Аляксея Зарыцкага ў выкананні артыста Алега Вінярскага; 
- у 8:15 – «Музыка на канале “Культура”»: кампазіцыі Ніна Рота;
- у 9:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага спевака, кампазітара і гітарыста Джымі Кроуса; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені жыцця», прысвечаная жыццю і творчай дзейнасці пісьменніка Анатоля Іверса; 
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: размова з беларускімі пісьменнікамі пра дзіцячую літаратуру; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з фільма «Прыгоды Бураціна», знятага на кінастудыі «Беларусьфільм» Леанідам Нячаевым у 1975 годзе;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: герой праграмы – майстар вышыўкі ад куцюр, майстар залотнага шыцця Алена Дзям’яненка;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Канцэрт для флейты і габоя з аркестрам Антоніа Сальеры;
- у 11:30 – праект «Віртуозы»: размова з пісьменнікам, паэтам, публіцыстам і перакладчыкам Тамарай Кавальчук;
- у 12:00 і 17:00 – «Рэтра-хіт»: песні, якія вяртаюць у юнацтва;
- у 13:00 – у перадачы «Натхнёныя музыкай» узгадаем народнага артыста СССР Аркадзя Саўчанку; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: звернемся да калекцыі беларускіх фальклорных запісаў;
- у 13:45 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць канцэрты для клавесіна з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха, у «Джазавых краявідах» пачуеце запісы Уілсана Пікета 1970-х гадоў;
- у 16:15 – «Гасцінец» пазнаёміць з песеннай творчасцю брэсцкага Палесся;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» пачуеце запісы ВІА «Самоцветы»; 
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: працяг оперы Яна Давіда Голанда «Агатка, або Прыезд пана» на лібрэта Мацея Радзівіла. Радыёверсія зроблена ў 1990-я гады паводле сцэнарыя Людмілы Мітаковіч;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» для маленькіх слухачоў:
- у 21:10 – «Час на джаз»: альбом у стылі «босанова» Джона Хендрыкса 1961 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Людзі і д’яблы» паводле аднайменнай п’есы Кандрата Крапівы. Год запісу 1964. Таксама звернемся да творчай спадчыны народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» прысвечана мастацтву Карлхайнца Штокхаўзена. 

У праграме магчымы змены.