29 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі папулярнай інструментальнай эстрады;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Скрыпічны канцэрт Іаганэса Брамса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Элтана Джона;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта The Stringz;
- у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына»: расповед аб драўляным дойлідстве;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Уітні Х’юстан;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Дэвіда Арнальда да фільма «Хронікі Нарніі: Пакарыцель Зары»;
- у 08:15 – праграма «Проста пра навуку» раскажа, як чытаць хутчэй і бачыць больш;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: навукова-фантастычны раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
- у 09:00 – «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: творы Георга Фрыдрыха Гендэля, Людвіга ван Бетховена, Фелікса Мендэльсона і іншых славутых кампазітараў;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: працяг рамана «Вырай» Вікторыі Кляўко;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Трамі Янга 1950-х гадоў сумесна з аркестрам Луі Армстранга;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Валодзіна;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Элы Фіцджэралд;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: паэма Джорджа Гордана Байрана «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Першая сімфонія Яўгена Глебава – «Партызанская»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы італьянскага кампазітара Джавані Самарціні;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі», прысвечаны асобе і творчасці Галіны Вішнеўскай;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт партугальскай спявачкі Аны Моўра ў зале Эльбскай філармоніі ў Гамбургу;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Разумная дачка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Джуліуса Катчэна.

У праграме магчымы змены.