29 красавіка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Андрэа Бачэлі;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Луіджы Бакерыні;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні ў выкананні Барбры Стрэйзанд;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Дасціна О’Хэларана;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына»: знаёмства з народным майстрам Раісай Раманеняй;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні Джыма Крока; 
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да стужкі рэжысёра Пабла Лараіна «Марыя», прысвечанай Марыі Калас;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: інтэрв’ю з дырэктарам Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Ігарам Чэшыкам;
- у 8:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
– у 09:00 - «На родны лад»: народныя і царкоўныя святы, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: сімфанічная сюіта з музыкі да балета «Мара» Яўгена Глебава;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», тэкст чытае артыст Алег Сідорчык; 
– у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны Мантсэрат Кабалье;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: лепшыя кампазіцыі барабаншчыка Пола Барбарэна і яго аркестра; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы саксафаніста Фелікса Славачака;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Аляксандра Баршчагоўскага «Восенню», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагменты балета Уладзіміра Кандрусевіча «Крылы памяці»;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы камернага аркестра «Віртуозы Рыма»; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сумесная праграма жаночага хору «Ex Sambel» і дуэта «Furiosef» (Германія), а таксама музыка швейцарскага квартэта «Parpai»;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Генадзя Аўласенкі «Як зайчанятка Цішка свой цень згубіў»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: Сюіта для струннага аркестра і флейты «Беласнежка» Аляксандра Літвіноўскага.

У праграме магчымы змены