28 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі з праекта «Саксафон месяцавага святла»; 
- у 06:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Іаганеса Брамса; 
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Паўла Пруднікава; 
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля; 
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа аб самых значных ваенных мемарыялах краіны; 
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай спявачкі Глорыі Гейнар; 
- у 10:30 – госця праграмы «Віртуозы» - маладая мастачка Лізавета Янкова; 
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы кампазітараў XVIII стагоддзя Мішэля Блавэ і Георга Крыстафа Вагензейля; 
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная жыццю і творчасці народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча; 
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: размова з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталляй Дзяменцьевай; 
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: музыка, што прайшла выпрабаванне часам; 
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць Раждзественская араторыя Іагана Себасцьяна Баха, «Джазавыя краявіды» прапануюць калядныя кампазіцыі ў выкананні Барбры Стрэйзанд і Гары Коніка;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» пазнаёміць са спеваком з вёскі Стадолічы Лельчыцкага раёна – Якавам Калеснікам;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Сяргея Рахманінава;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны аднаму з выдатных спевакоў мінулага Івану Пятрову; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: «Вечар аперэты», які прайшоў ў Маскве, у Калоннай зале Дома Саюзаў у 1988 годзе. Другое аддзяленне канцэрта;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом» сабраў калядныя кампазіцыі розных выканаўцаў: ад Крыса Айзека да Долі Партан; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Васіля Феранца «Журавель і Цецярук»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Марганы Кінг 1958 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Не забывай мяне» паводле аднайменнай аповесці Алеся Жука. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Юлія Канэ, рэжысёр-пастаноўшчык Соф’я Гурыч, сярод выканаўцаў – народны артыст СССР Леанід Рахленка, народныя артысты нашай краіны Галіна Арлова,Аляксандр Падабед, Віктар Лебедзеў, Генадзь Гарбук і іншыя. Запіс 1979 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» знаёміць з творчасцю кампазітара-пост-мінімаліста Джона Адамса. 

У праграме магчымы змены