- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы камернага ансамбля «Салісты Венецыі»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: кампазіцыі Даменіка і Алесандра Скарлаці;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: інструментальныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына»: расповед аб княгіні Сафіі Слуцкай;
- у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком»: у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы Аляксея Зарыцкага;
- у 8:15 – «Наша музыка»: запісы заслужаных артыстаў Беларусі Марыі Адамейка, Ганны Аўдзеенка і Эдуарда Міцуля;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы бразільскага музыканта, аўтара-выканаўцы Жоржы Бэн Жора;
- у 9:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: запрашае да рыдыёпрыёмнікаў прыхільнікаў творчасці тэнара Уладзіміра Атлантава і балерыны Галіны Уланавай;
- у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» перанясе ў гарадскі пасёлак Шуміліна;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: успомнім савецкую музычную камедыю 1954 года «Верныя сябры»;
- у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Альтовай санаты Антона Рубінштэйна;
- у 11:30 – праграма «Арт-гасцёўня» пазнаёміць з салістам Вялікага тэатра Беларусі Кірылам Панфілавым;
- у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: зазірнём у музычную бібліятэку Беларускага радыё;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: гісторыя стварэння оперы Джузепе Вердзі «Набука» – нядаўняй прэм’еры Вялікага тэатра Беларусі;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» пачуеце творы нямецкага кампазітара і арганіста Георга Муфата, у «Джазавых краявідах» – запісы рытм-энд-блюзавага спевака Айзека Хейза;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: запісы Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Яна Давіда Голанда «Агатка, або Прыезд пана» на лібрэта Мацея Радзівіла. Радыёверсія зроблена ў 1990-я гады паводле сцэнарыя Людмілы Мітаковіч;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бадзі Рыча і яго групы 1962 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Людзі і д’яблы» паводле аднайменнай п’есы Кандрата Крапівы. Год запісу 1964. Таксама ў перадачы прагучыць «Дзявятая сімфонія» народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 23:10 – праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
