– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскага выканаўцы Марціна Сімпсана і фінскай акардэаністкі Іаханы Юхала;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: «Тры салонныя п’есы» для віяланчэлі і Першая скрыпічная саната Антона Рубінштэйна;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Мікалая Мяскоўскага;
– у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана Вялікаму посту;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы Максіма Багдановіча;
– у 8:15 – «Наша музыка»: старадаўняя музыка Беларусі ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага спевака Джо Саўта;
– у 9:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» вы пачуеце ўспаміны Фёдара Шаляпіна і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца» запрашае ў Гомельскі абласны музей ваеннай славы;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм «Госця з будучыні»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент «Крэйслерыяны» Роберта Шумана;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: знаёмства з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Вольгай Цярэнцьевай;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: канцэрт «Хор як лёс», прысвечаны стагоддзю народнага артыста СССР, прафесара Віктара Роўды, запіс 2021 года;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» прапануе сустрэчу з салістам Вялікага тэатра Беларусі Аляксандрам Міхнюком;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць канцэрт ансамбля «Amarillis», у «Джазавых краявідах» - запісы групы «The Dells»;
– у 18:10 – «Вечары на канапе» пазнаёмяць з асобай і творчасцю шведскага тэнара Мікалая Геды;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Джузэпэ Вердзі «Набука». Запіс з удзелам сусветна вядомых салістаў, опернага хору «Амброзія» і Лонданскага філарманічнага аркестра, дырыжор Рыкарда Муці. Запіс 1983 года. Прагучыць першая частка пастаноўкі;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі піяніста і кампазітара Тэлоніуса Монка;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: Радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Прытворна хворы» паводле п’есы Жана-Батыста Мальера. Рэжысёр – Аркадзь Кац, выканаўцы – артысты тэатра. Запіс па трансляцыі 2011 года. Прагучыць першая дзея;
– у 23:10 – з праграмай «Летуценні» здзейсніце віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
