28 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: лепшае ад вакальнага квартэта «Manhattan Transfer»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянны цыкл Роберта Шумана «Карнавал»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі з рэпертуару джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музыканта – містыка Дэваканта;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: горад Хойнікі;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні кампазітара Ісака Шварца; 
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Эніа Марыконэ з фільма «Недатыкальныя»;
- у 8:15 – «Духоўная спадчына»: расповед пра выставу «Свет памяці» ў Музеі старажытнабеларускай культуры;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 9:00 - «На роды лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы Аляксандра Даргамыжскага; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», тэкст чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: расповед аб сям’і Штраусаў;
- у 12:10 і 21:10 – праект «Час на джаз»: лепшае са спадчыны Эрні Эндруса; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – мастак Віктар Барабанцаў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: Саната для віяланчэлі і фартэпіяна Сяргея Рахманінава ў выкананні Ё-Ё-Ма і Эмануэля Акса;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Аляксандра Баршчагоўскага «Восенню», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фартэпіянныя п’есы Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Франсуа Куперэна; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера і Іагана Якаба Фробергера; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы саксафаніста і кампазітара Брэнфарда Марсаліса.

У праграме магчымы змены