27 лістапада ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы дуэта Эшфард і Сімпсан канца 1970-х гадоў;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Фрыдэрыка Шапэна, Альфрэда Шнітке і Дзмітрыя Шастаковіча ў выкананні Уладзіміра Крайнева;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем запісы знакамітых аркестраў Джэймса Ласта і Поля Марыа, Макса Грэгара, Эдмонда Росі і Берта Кэмпфарта;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы амерыканскай піяністкі і кампазітара Джэніфер Томас;
– у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына»: вас чакае знаёмства з паэзіяй Тодара Кляшторнага; 
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: узгадаем музычныя творы ў выкананні савецкага спевака Яўгена Кібкалы;
– у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Бапі Лахіры да індыйскага музычнага фільма «Танцор дыска»; 
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфонія «Стагоддзе непакою» і п’есы з мюзікла «Брадвейская гісторыя» Леанарда Бернстайна; 
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: працяг рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» прачытае Алег Вінярскі; 
– у 11:30 – «У свеце музыкі»: Скрыпічны канцэрт Макса Бруха;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: вашай увазе запісы Шырлі Скот і Эдзі Дэвіса 1958 года; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Размова будзе прысвечана творчасці Уладзіміра Караткевіча; 
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: пачуеце голас спевака Аляксандра Сярова;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык». Выканаўца – Павел Зароўскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: успомнім мелодыі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Рыгора Пукста – да дня нараджэння кампазітара;
– у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»; 
– у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: пачуеце клавірныя канцэрты Ёзэфа Гайдна; 
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя творы Гектора Берліёза;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка» для маленькіх слухачоў; 
– у 23:00 – «Музычны вечар»: прагучаць сцэны з опер і сімфанічная музыка Станіслава Манюшкі. 

У праграме магчымы змены. 
Наш сайт – www.radiokultura.by.