27 ліпеня: беларускі складнік творчасці Адама Міцкевіча

26.07.2021 

У аўторак, 27 ліпеня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага спевака Бары Уайта;
- у 02:00 – традыцыйныя і арыгінальныя шатландскія і ірландскія песні спевака і кампазітара Браяна О’Хары;
- у 06:10 – запісы куміра італьянскай эстрады Адрыяна Чэлентана;
- у 09:00 – мелодыі Энрыке Гранадаса, Атара Тактакішвілі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – запісы Марыа Дэль Монака і Элізабет Шварцкопф;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Этэл Эніс 1961 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Беларускі складнік творчасці Адама Міцкевіча”;
- у 13:05 і 21:10 – песні ў выкананні расійскай эстраднай спявачкі Алсу;
- у 13:30 – “Кругасвет”: Куба;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спявае Ірына Мірашнічэнка;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нідэрландская спявачка і актрыса мюзіклаў Петра Бергер;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання;
- у 15:15 – творы Вячаслава Кузняцова і Віктара Капыцько з рэпертуару ансамбля “Класік-авангард”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з казкай Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: успаміны калекцыянера Сяргея Шылы, апавяданне Якуба Коласа “Дзядзькаў сведка”;
- у 17:30 – музычныя п’есы Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ: працяг святочнага канцэрта “Гучаць фанфары Беларусі” кафедры духавой музыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – творчасць брытанскага кампазітара Раксаны Пануфнік;
- у 23:30 – “Варыяцыі на тэму ракако” Пятра Чайкоўскага.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.