26 лістапада ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы музыкантаў-дырыжораў Клода Каравэлі і Поля Марыа;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: успомнім творчасць Мануэля дэ Фальі;
– у 06:10 – «Музычны світанак» прапануе хіты ад нідэрландскай рок-групы Shoking Blue;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: прагучаць запісы кампазітара Фабрыцыа Патэрліні;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» прысвечаны Піліпаўскаму посту;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: узгадаем творчасць савецкай і расійскай эстраднай спявачкі Галіны Нянашавай; 
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: уверцюры да оперы «Кармэн» Жоржа Бізэ і «Чароўная флейта» Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: слухаем сімфанічныя творы Сяргея Рахманінава;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман «Нельга забыць» Уладзіміра Караткевіча, чытае Алег Вінярскі; 
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: пачуеце галасы Мантсерат Кабалье і Фрэдзі Мэрк’юры;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: вашай увазе запісы Чэта Бэйкера 1958 года; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – загадчык экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева і артыст Алег Вінярскі;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Джо Дасэна;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: чарговыя старонкі аповесці Джэка Лондана «Белы Ікол», выканаўца – Павел Зароўскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: слухаем песні Юрыя Семянякі – да дня нараджэння народнага артыста Беларусі;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: здзейснім падарожжа ў музычную Фларэнцыю; 
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы амерыканскай групы Runky Tanky;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Эльвіры Вашкевіч;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: звернемся да творчасці польскай піяністкі і кампазітара Ханіі Рані.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.