26 ліпеня: 50-годдзе беларускай мультыплікацыі

23.07.2021 

У панядзелак, 26 ліпеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Джудзі Гарланд;
- у 06:10 – песні ў выкананні Джо Дасэна;
- у 09:00 – песні на словы Анатоля Астрэйкі, выбраныя класічныя мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Іаганеса Брамса, Вячаслава Кузняцова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – п’есы Анатоля Лядава;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Сэм Кук;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі - старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Яўгенія Голікава-Пошка;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Анатоля Каралёва;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: музычная камедыя “Белы раяль”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: піяністка, кампазітар Хлоя Флаўэр;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: медыяцыя (частка 2);
- у 15:15 – фартэпіянныя канцэрты Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: дыктар Мікалай Чырык, кампазіцыя паводле вершаў Валянціны Коўтун, песні ў выкананні Валянціны Альшанскай;
- у 17:30 – музыка балета Адольфа Адана “Жызель”;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРА: запіс канцэрта кафедры духавой музыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў “Гучаць фанфары Беларусі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра хлопчыка Ваню і дзяўчынку Машу”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: польскі кампазітар Абель Кажанёўскі;
- у 23:30 – музыка Леа Браўэра .
У праграме магчымы змены.