- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Алег Пагудзін;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся пад песні амерыканскай поп-спявачкі Анастэйшы;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творамі аўстралійскага кампазітара Крыстафера Ларкіна;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прапануе вашай увазе творы Дзмітрыя Смольскага, Вячаслава Кузняцова, Аліны Безенсон, Уладзіміра Каральчука;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» слухаем Брайана Адамса;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма «Круэла» рэжысёра Крэйга Гілеспі. Кампазітар Нікалас Брытэл;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы Лучана Павароці;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагменты сімфоній Антона Брукнера;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Сэмі Дэвіса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі 1965 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госця студыі – загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: творы Альберта Кетэлбі;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае «Аповесці Белкіна» Аляксандра Пушкіна;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні піяніста Сяргея Мікуліка гучаць п'есы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта, Даменіка Чымарозы, Іагана Гумеля ў выкананні швейцарскага габаіста Хайнца Холігера;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы італьянскай групы «Tazenda»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сімфоніі Антона Арэнскага.
У праграме магчымы змены