25 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Джудзі Колінз і Бобі Ві; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: Фартэпіяннае трыа №4 Людвіга ван Бетховена; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: аркестравыя творы Атарына Рэспігі; 
- у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Фелікса Баторына; 
- у 8:15 -«Музыка на канале ”Культура”»: оперныя арыі і рамансы з рэпертуару Фёдара Шаляпіна;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні Таццяны Снежынай; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная творчасці народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча, запісаная ў 1999 годзе да сямідзесяцігоддзя майстра; 
- у 10:05 і 16:15 – «Кнігасвет»: агляд выданняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, літаратурны каляндар і іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з савецкага фільма «4:0 на карысць Танечкі»;
- у 10:30 і 20:30 - «Зямля майстроў»: расповед пра мугіры беларускіх татар;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: санаты Джавані Батысты Марціні і Джузепе Тарціні;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - пісьменніца, мастачка, майстар выцінанкі Кацярына Масэ;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, непадуладныя часу;
- у 12:30 – герой праекта «Натхнёныя музыкай» - народны артыст Беларусі Сяргей Франкоўскі; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: экспертны погляд на знаёмыя тэхнічныя прылады; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць працяг оперы Генры Пёрсела «Каралева фей», «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з музыкай Джорджа Бэнсана;
- у 16:15 – «Гасцінец» прапануе знаёмства з традыцыйнымі песнямі, што суправаджалі зімовыя святы беларусаў;
- у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана Жану Татляну; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча «Шклянка вады» паводле аднайменнай п’есы Эжэна Скрыба. Пастаноўка Барыса Уторава, дырыжор – Аляксандр Сасноўскі. У ролі герцагіні Мальбара – народная артыстка нашай краіны Наталля Гайда. Запіс па трансляцыі з Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра зроблены ў 1995 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: джазавы альбом «Short Cake» Біла Бэры;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Балада пра белую вішню» паводле аднайменнай п’есы Святланы Клімковіч. Рэжысёр-пастаноўшчык – Соф’я Гурыч, Музыка кампазітара Алега Залётнева. У спектаклі занятыя народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Галіна Талкачова, Арнольд Памазан, Мікалай Кірычэнка, заслужаныя артысты нашай краіны Леанід Улашчанка,  Аляксандр Кашпераў, артысты Уладзімір Кін-Камінскі, Аляксандр Лабуш, Святлана Некіпелава, Юрый Авяр’янаў, Вячаслаў Галуза, Наталля Воўчак. Запіс 1987 г;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб творчасці брытанскага кампазітара Бенджаміна Брытэна.

У праграме магчымы змены