- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом Доны Самэр «The Wanderer»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Марыа Ланца і Дзіны Дурбін;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: кампазіцыі з калядных пласцінак Джыма Брыкмана;
- у 07:20, 13:15 – «Нам засталася спадчына»: расповед пра жыццё і творчасць Элізы Ажэшкі;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» спявае Эдзіт Піяф;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Аляксея Рыбнікава з фільма «Казка пра Зорнага хлопчыка»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічная музыка Аляксандра Глазунова і Георгія Свірыдава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля». Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: старонкі фартэпіяннага цыкла Ферэнца Ліста «Калядная ёлка»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бэці Картэр;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Госць студыі – археолаг Аляксандр Вашанаў раскажа пра даследванні на помніку ранняга палеаліту Агова-1;
- у 13:05 – СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: фрагмент альбома Райманда Паулса «На Ражаство»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: «Вастрабрамскае літанне» №4 Станіслава Манюшкі ў выкананні акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: канцэрты для габоя Алесандра Марчэла;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сімфоніі Ёзефа Гайдна;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: калядныя мелодыі свету ў выкананні Пласіда Дамінга, Хасэ Карэраса, Джаан Сазэрленд, Лучана Павароці.
У праграме магчымы змены
