23 жніўня пройдзе традыцыйны «Кушлянскі фэст»

22.08.2025

У суботу Смаргоншчына стане месцам прыцягнення для аматараў беларускай літаратуры. Тут пройдзе традыцыйны «Кушлянскі фэст», прымеркаваны да 185-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. Мерапрыемствы адбудуцца ў музеі-сядзібе класіка беларускай літаратуры ў вёсцы Кушляны. З самымі цікавымі часткамі фестывальный праграмы знаёміць загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна.

Фота: museum.by