– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Мірэй Мац’ё;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: Другая сімфонія Сяргея Рахманінава;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні з рэпертуару Палада Бюль-Бюль Аглы;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы піяністкі і кампазітара Юніке Танзіль;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра свята Багач;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: вакальныя кампазіцыі ў выкананні Джорджа Майкла;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма 2007 года «Зорны пыл»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: распрацоўка вялікіх моўных мадэляў;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка чэшскага скрыпача і кампазітара Франца Бенды;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: казка Вольгі Бяловай «Савелій, ліхтарык і Чароўная фарбачка»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бобі Дарына;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – навуковыя супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Вячаслаў Мартысюк і Леў Глушыцкі;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Аляксандра Малініна;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Кузьмы Чорнага «Зямля», тэкст чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні і рамансы айчынных аўтараў у выкананні заслужанага артыста нашай краіны Віктара Кірычэнкі;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні «Hagen Quartett» (Зальцбург);
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны знакамітаму італьянскаму тэнару Марыа Ланца;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы Квартэта Монікі Драш (Германія) і квінтэта «Валдай» (Расія);
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: індыйская народная казка «Святло з храма»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: Сюіта для струннага аркестра і мандаліны «Пінокіа» Аляксандра Літвіноўскага.
У праграме магчымы змены
