23 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: знакамітыя вальсы ХІХ стагоддзя;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні акцёраў Валерыя Залатухіна, Антоніа Бандэраса і Міхаіла Баярскага;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Пітэра Сандберга;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прысвечаны творчасці Леаніда Гуціна;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні савецкага кампазітара Марка Фрадкіна;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: узгадаем музычную меладраму «Шэрбурскія парасоны» з Катрын Дэнёў у галоўнай ролі;
- у 8:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 9:00 – «На родны лад»: рэлігійныя святы, народныя прыкметы, адметнасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы і Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 1 мі мінор Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: скрыпічныя п’есы іспанскага скрыпача Пабла Сарасатэ;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Крыс Конар 1957 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Хачкова;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Сімфонія до мінор Эдварда Грыга;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальныя п’есы і сюіты Уладзіміра Грушэўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя творы Франсіса Пуленка ў выкананні піяніста Аліўе Казаля;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія фіналу нацыянальнага адбору да XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», які пройдзе ў межах фестывалю «Славянскі базар»; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: струнныя квартэты Ёзэфа Гайдна.

У праграме магчымы змены.