22 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі джазавага трубача Крыса Боці;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: песні ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» гучаць вершы Уладзіміра Марука;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”» прапануе вашай увазе запісы народнага артыста СССР Святаслава Рыхтэра;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, сустракае гэты дзень у Брэсце;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні, прысвечаныя ваенным гадам;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» пазнаёміць з паэтам Фёдарам Баравым;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент «Ленінградскай» сімфоніі Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Дыялогі пра культуру» з фондаў Беларускага радыё 2024 года, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прапануе архіўныя запісы – успаміны беларускіх артыстаў пра Вялікую Айчынную вайну;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – санаты Георга Фрыдрыха Гендэля для скрыпкі і габоя, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з творчасцю поп-соўл-групы «The 5th Dimension»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана «зялёным святам»;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Шостай сімфоніі Пятра Чайкоўскага;
- у 18:10 –  у праграме «Вечары на канапе» спявае Георг Отс;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: героіка-музычная камедыя Рыгора Суруса «Судны час» паводле п'есы Андрэя Макаёнка «Трыбунал». Сааўтар лібрэта – Артур Вольскі. Прапануем вашай увазе запіс па трансляцыі з Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі, зроблены ў 1983 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем альбом Філа Колінза «No Jacket Required» 1985 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» – твор Эльвіры Вашкевіч «Не май сто рублёў, а май сто сяброў»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Дораці Дэндрыдж 1958 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёпастаноўкі «Пешшу праз Галактыку» паводле твора Яўгена Радкевіча. Рэжысёр – Яўген Шарашэўскі, у ролях: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед і Аляксандр Кашпераў, артысты Аляксандр Уладамірскі, Галіна Кухальская, Уладзімір Кін-Камінскі, Уладзімір Курган, Аляксандр Лабуш, Канстанцін Сафроненка. Год запісу 1984;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з музыкай сучаснага амерыканскага кампазітара Джона Адамса.

У праграме магчымы змены