– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: Другая сімфонія Аляксандра Скрабіна;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: кампазіцыі савецкага вакальна-інструментальнага ансамбля «Нарок»;
– у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» прысвечаны творчасці японскай скрыпачкі Ікукі Каваі;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» прапануе падарожжа ў вёску Жораўка Любанскага раёна, дзе выпякаюць хлеб па старажытных рэцэптах;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні амерыканскага кантры спевака Лайта Ловета;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: фрагмент оперы Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда»;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Алены Паповай «Вялікае падарожжа Малышкі», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, асаблівасці дня, імянннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальная музыка ў выкананні гітарыста Валерыя Жывалеўскага;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
– у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны народнай артыстцы СССР, спявачцы Святлане Данілюк;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом барабаншчыка Луі Бэлсана і яго групы 1954 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Тэма сустрэчы – новыя матэрыялы аб сям’і Максіма Багдановіча;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы народнага артыста СССР Анатоля Салаўяненкі;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца артыст Алег Вінярскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальныя творы Аляксея Туранкова – да дня нараджэння кампазітара;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя п’есы са зборніка «Грахі старасці» кампазітара Джаакіна Расіні;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: выступленне нямецкага вакаліста і акцёра Луц-Графа Ульбрыха ў парыжскай зале «Алімпія»;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Аляксандра Капусціна «Казка старой сасны»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Рудольфа Сёркіна.
У праграме магчымы змены.
