- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы японскай джазавай піяністкі Кейка Мацуі;
- у 06:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Аляксея Мачаварыяні;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Рамана Тармолы-Мірскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: цыкл сімфанічных паэм Бедржыха Сметаны «Мая Радзіма»;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, запрашае ў Бягомльскі музей народнай славы;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай спявачкі Доны Хайтауэр;
- у 10:30 – госць праграмы «Віртуозы» - мастак Дзяніс Барсукоў;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы Жана-Батыста Кардона і Бальдасарэ Галупі;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная жыццю і творчасці беларускага драматурга, пісьменніка і журналіста Мікалая Матукоўскага;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» падводзіць вынікі XV Каляднага опернага форуму;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: музыка, што не старэе;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: «Еўропа музычная» прапануе канцэрт Базэльскага камернага аркестра, у рубрыцы «Джазавыя краявіды» спявае Дона Самэр;
- у 16:15 – з праграмай «Гасцінец» адпраўляемся ў музычную вандроўку па Століншчыне і Любаншчыне;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Шостай сімфоніі Мікалая Аладава – да дня нараджэння класіка;
- у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» прагучаць песні ў выкананні Мікалая Эрдэнкі;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся ў снежні 2022 года ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: дыск гурта «Depech Mode» «Songs of Faith And Devotion» 1993 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Юліі Трафімавай «Акварэлькі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джо Уільямса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Аднакурснікі» паводле аповесці Івана Шамякіна «Драма». Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр Соф’я Гурыч, сярод выканаўцаў – народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Галіна Талкачова, Зоя Белахвосцік, Віктар Лебедзеў, Мікалай Кірычэнка, Арнольд Памазан, Валянцін Белахвосцік. Запіс 1989 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю сучаснага шатландскага кампазітара Джэймса МакМілана.
У праграме магчымы змены
