– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка для габоя розных краін і эпох;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: Пятая сімфонія Сяргея Пракоф’ева;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фартэпіянныя творы Іаганеса Брамса ў выкананні Вікторыі Поснікавай;
– у 7:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана Даравальнай нядзелі;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы заходнебеларускага паэта Міхася Васілька;
– у 8:15 – «Наша музыка»: песні Валянціны Сярых;
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: песні на словы айчынных класікаў – да Дня роднай мовы;
– у 9:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» прысвечана зіме;
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца» нагадае пра гісторыю фашысцкай карнай аперацыі «Winterzauber»;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з оперы Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Канцэрта для скрыпкі, фартэпіяна і струннага квартэта Эрнеста Шасона;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: знаёмства з арганізатарамі і куратарамі праекта «Музыкатэрапія» Марыяй Бандарэнка і Ірынай Слуцкай;
– у 12:00 і 17:00 – праграма «Музычная студыя» прысвечана творчасці кампазітара Ісака Шварца;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа пра народнага артыста СССР Яраслава Вашчака;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе праграму «Шэдэўры барока», у «Джазавых краявідах» прагучаць кампазіцыі Брука Бэнтана;
– у 18:10 – «Вечары на канапе»: запісы Сезарыі Эвары;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера «Снягурачка» Мікалая Рымскага-Корсакава паводле вясенняй казкі Аляксандра Астроўскага. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1966 годзе. Прагучыць першая частка пастаноўкі;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: сумесная праграма аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга «American Freedom»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Маладая гвардыя» паводле рамана Аляксандра Фадзеева. У пастаноўцы занятыя артысты Тэатра юнага гледача. Запіс 1982 года;
– у 23:10 – праграма «Летуценні» прапануе віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
