20 снежня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі Бобі Макферына і запісы віяланчэліста Ё-Ё Ма; 
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мікалая Мяскоўскага;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: клавірныя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля; 
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» распавядзе аб паходзе судна «Святая Ганна» ў Арктыку ў 1912 годзе;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Рамана Тармолы-Мірскага; 
– у 8:15 – «Наша музыка»: беларускія народныя песні ў выкананні Міхася Забэйды-Суміцкага; 
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання; 
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: запісы акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі розных гадоў; 
– у 10:05 – герой праграмы «Любімыя мелодыі» - выканаўца фламенка Дыега Эль Сігала; 
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: знаёмства з салісткай Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» Белдзяржфілармоніі Кацярынай Булатоўскай; 
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Старанарвежскі раманс» для аркестра Эдварда Грыга;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць успаміны славутага тэнара Сяргея Лемешава і оперныя арыі ў яго выкананні;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, гаворым пра кнігі, жывём сярод кніг; 
– у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана навагодняй праграме ў Вялікім тэатры Беларусі; 
– у 13:00 – «Музычная студыя» прапануе запіс з фондаў Беларускага радыё – праграму «Гісторыя аднаго кахання», прысвечаную Тамары і Эдуарду Міянсаравым; 
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» вы пачуеце «Калядную араторю» Іагана Себасцьяна Баха, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з уладальніцай чатырох «Грэмі» Бэт Мідлер;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса; 
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прапануе вашай увазе пласцінку 1965 года «Спявае Эдзіт Піяф. Расказвае Наталля Канчалоўская»; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся ў снежні 2022 года ў Вялікім тэатры Беларусі;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксея Дударава «Святая птушка» чытае артыстка Ліка Пташук; 
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы саксафаніста Соні Стыта;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Аднакурснікі» паводле аповесці Івана Шамякіна «Драма». Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр Соф'я Гурыч, сярод выканаўцаў – народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Галіна Талкачова, Зоя Белахвосцік, Віктар Лебедзеў, Мікалай Кірычэнка, Арнольд Памазан, Валянцін Белахвосцік. Запіс 1989 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены