- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскай поп- і соул-групы Simply Red;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: герой праграмы – нарвежскі кампазітар Ветле Наро;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» пазнаёміць з творчасцю Аляксандра Гулая;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: прагучыць голас опернага спевака і акцёра Рашыда Бейбутава;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: узгадаем брытанскую драму «Місія»;
- у 08:15 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 8:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: навукова-фантастычны раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
- у 9:00 – «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка Васіля Каліннікава, Аляксандра Барадзіна, Міхаіла Глінкі, Імрэ Кальмана і іншых сусветна вядомых кампазітараў;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: працяг рамана сучаснай беларускай пісьменніцы Вікторыі Кляўко «Вырай». Тэкст чытаюць артысты Наталля Саламаха і Аляксандр Ніканенка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спевака і акцёра Бінга Кросбі 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госці студыі – паэтэса Валянціна Драбышэўская і музыкант Валянцін Каваліў;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Эдварда Грыга;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: знаёмства з творчасцю Віктара Капыцько;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Іаганэса Брамса;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент сімфанічнай паэмы Рыхарда Штрауса «Жыццё героя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія канцэрта-адкрыцця XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: «Славянскія танцы» Антаніна Дворжака.
У праграме магчымы змены.
