2 жніўня: абмяркоўваем прэм'еру "Фігара" з рэжысёрам спектакля Анастасіяй Грыненка

30.07.2021 

У панядзелак, 2 жніўня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы аркестраў Джэймса Ласта;
- у 06:10 – творчасць славутай Элы Фіцджэралд;
- у 09:00 – запісы аркестраў пад кіраўніцтвам Таццяны Каламійцавай, музыку Арама Хачатурана;
- у 11:00 і 20:30 – апошнія старонкі твора Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Эрнэсцін Андэрсан;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госця эфіру – рэжысёр Анастасія Грыненка;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць групы Eruption;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Эніа Марыконе;
- у 14:15 і 23:00 – першую частку радыёверсіі спектакля ТЮГа “Экзамен на восень” паводле Івана Шамякіна;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Дзё Хісаісі;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: псіхасаматыка (частка 1);
- у 15:15 – Сімфаньету Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: выступленне пісьменніка Сцяпана Александровіча пра паэта Аляксея Коршака, фрагмент твора Яна Баршчэўскага “Зачараваны край”, песні савецкага кіно;
- у 17:30 – фартэпіянны квартэт Роберта Шумана мі бемоль мажор у выкананні Глена Гульда і “Джульярд квартэта”;
- у 19:00 – запісы італьянскай групы Neri per casa, а таксама трыа Жака Лусье;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Янку, чорта, павадыра і мядзведзя (заканчэнне);
- у 22:15 – “Музычны вечар”: амерыканскі трубач і кампазітар Уінтан Марсаліс;
- у 23:30 – музыку балета Ігара Стравінскага “Гульня ў карты”.
У праграме магчымы змены.